У Полацку адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву



На радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне неаднойчы збіраліся мастакі на адмысловыя пленэры, прысвечаныя славутаму пісьменніку. Адбыўся такі пленэр і летась. Ініцыятарамі творчых спатканняў выступілі Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў і Ада Райчонак – энтузіяст беларускай культуры, заснавальніца Музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну. Створаныя падчас пленэру працы сталі асновай перасоўнай выставы, экспазіцыя якой адкрылася 5 лютага ў Полацкім цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур. Выставу прадстаўлялі Асветніцкі цэнтр Язэпа Драздовіча на чале з Адай Райчонак і Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў, якую зараз узначальвае Святлана Баранкоўская.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік