У Полацку прайшла імпрэза ў гонар Уладзіміра Жылкі
У Полацкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Францыска Скарыны адбылася імпрэзы з нагоды 120-годдзя славутага беларускага паэта Уладзіміра Жылкі. У 1930 годзе паэт быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі, адбываў пакаранне ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе памёр і быў пахаваны.
Кажа вядоўца імпрэзы, бібліятэкар Анастасія Бондар:
– У высылцы ён плённа працуе, не пакідае сваёй справы і марыць пра родны край. Але яго марам не дано было здзейсніцца – ён памірае. Ён памірае так больш і не пабачыўшы сваёй трохгадовай дачкі Беаты, якую ў далейшым выхоўвае маці паэта, бабуля дзяўчынкі Таццяна Ануфрыеўна. Пройдзе яшчэ час, і Беата Наталля Уладзіміраўна Лазарава, разам з дзядзькам Барысам Адамавічам зробяць усё магчымае, каб аднавіць памяць пра бацьку і брата.
Супрацоўнікі бібліятэкі трымаюць сувязь з праўнукам Уладзіміра Жылкі Дзянісам Лазаравым, які жыве ў Полацку. Яго бацька, Уладзімір Лазараў, зараз жыве ў Менску. У бібліятэцы паведамілі, што нашчадкі Уладзіміра Жылкі робяць захады, каб вярнуць парэшткі паэта на радзіму.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
