У Полацку прайшоў Рэгіянальны злёт калекцыянераў
У Полацку прайшоў чарговы Рэгіянальны злёт калекцыянераў. Яго арганізатарамі выступаюць Полацкі клуб калекцыянераў і Полацкі раённы цэнтр культуры.
Для ўдзелу ў злёце запрашаліся калекцыянеры з усёй Беларусі. Кажа актыўны сябра Полацкага клуба калецыянераў Андрэй:
– Ён лічыцца міжнародным, але ж зараз межы зачынены. У перспектыве, калі гэта ўсё ўладкуецца, Полацк будзе чакаць замежных калекцыянераў. Знаходзімся мы на мяжы з Расеяй, Латвіяй, Літвой. Будзем спадзявацца, што ўсё гэта калісьці будзе праходзіць у такім добрым маштабе.
Полацкія калекцыянеры кажуць, што яны сёння працуюць на будучыню, спадзеючыся што з часам у іх сапраўды атрымаецца наладжваць міжнародныя злёты калекцыянераў. Бо гэта таксама праца па пашырэнні турыстычнай зацікаўленасці Полацкам.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
