У Полацку прэзентавалі каталог выданняў езуітаў



Полацкі Музей беларускага кнігадрукавання 8-га верасня адзначыў свой чарговы дзень нараджэння. Музею споўнілася 28 гадоў.

З гэтай нагоды была наладжана прэзентацыя кнігі полацкага краязнаўцы Міхася Баўтовіча „Кнігадрук у Полацку (1774-1829)”.

Гаворыць загадчыца Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава:

– Прэзентавалі вялікі каталог выданняў полацкіх езуітаў, якія ў нас займаліся кнігадрукам у канцы XVIII-га – напачатку XIX-га ст. Разам з аўтарам гэтага вялікага каталога, вялікай справы, мы паказалі і два выданні езуіцкія, якія былі набытыя намі ў прыватных асоб з Беларусі і з-за мяжы. Гэтыя выданні папоўнілі нашу калекцыю, а адно з іх прэзентавана ў экспазіцыі.

Пасля прэзентацыі ў кавярні было наладжана супольнае адзначэнне дня народзінаў музея.

Беларускае Радыё Рацыя