У Польшчы па-беларуску выйшаў новы раман Уладзіміра Някляева



Па палітычных прычынах гэты твор не ўдалося выдаць кнігай ў Беларусі. Выдаўцом рамана «Гай Бэн Гіном» у Польшчы выступіў Фонд Kamunikat.org.

„Я планаваў напісаць раман пра Янку Купалу, але атрымалася, што напісаў актульны раман», – кажа аўтар Уладзімір Някляеў:

– Я думаў, што гэта будзе гістарычны раман, раман пра Купалу ў часы сталінскіх рэпрэсій, 30-ыя – 40-ыя гады. Але выйшла так, што я напісаў актуальны раман, сучасны. Сёння адбываецца тое самае, што адбывалася пры бальшавіках у 30-ыя – 40-ыя гады. Людзей ні за што арыштоўваюць, нявечаць і забіваюць.

З 25 лістапада пачынаецца прэзентацыйны тур рамана па гарадах Польшчы і Літвы. Выдавец кнігі Яраслаў Іванюк адзначыў, што прэзентацыі адбудуцца ў тых гарадах, дзе сёння існуюць найбольш моцныя беларускія дыяспары.

– Кніга не магла выйсці ў Беларусі. Але нягледзячы на тое, яна павінна трапіць да беларускага чытача. Калі ў Польшчы на гэты момант ёсць дзясяткі тысячаў беларусаў, гаворыцца нават пра тое, што 150000 беларусаў пражывае цяпер у Польшчы, трэба было з гэтай кнігай выйсці менавіта да беларускай дыяспары. Мы абралі тыя асяродкі, тыя цэнтры, дзе паводле нашых меркаванняў беларускай дыяспары найбольш.

Уладзімір Някляеў працаваў над раманам «Гай Бэн Гіном» з 2016 па 2020 год у Менску, Маскве, Вільні і Нью Ёрку. Беларускі чытач мог пазнаёміцца з часопісным варыянтам твора на старонках «Дзеяслова». Кнігай раман выдадзены ўпершыню.

Прзентацыі кнігі пройдуць у Кракаве, Уроцлаве, Познані, Гданьску, Варшаве, Лодзі, Беластоку, Бельску-Падляшскім і Вільні. У Беластоку сустрэча адбудзецца 1 снежня ў Падляшскім інстытуце культуры ў цэнтры Spodki па вуліцы Św. Rocha, 14. Пачатак а 17-й гадзіне.

📌 25.11. Kraków – Instytut Kultury Willa Decjusza, ul. 28 Lipca 1943 17a, godz. 18:00
📌 26.11. Wrocław – Wrocławski Dom Literatury „Klub Proza”, Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00
📌 27.11. Poznań – Centrum Kultury ZAMEK w Poznaniu Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00
📌 28.11. Gdańsk – Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30
📌 29.11. Warszawa – Białoruski Dom, ul. Kryniczna 6, godz. 18:00
📌 30.11. Łódź – Dom Literatury w Łodzi, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00
📌 01.12. Białystok – Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00
📌 02.12. Bielsk Podlaski – Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00
📌 03.12. Wilno – Związek Pisarzy Litewskich, K. Sirvydo g. 6, 17:00
📌 04.12. Wilno – Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, 17:00

Беларускае Радыё Рацыя