У Познані адбылася прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша



7 студзеня ў Познані ў кавярні Street Cafe адбылася прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша „Мясцовы час”. Арганізатарам імпрэзы выступіла тамтэйшая беларуская студэнтка Марыся Сільвановіч. Вядоўцам прэзентацыі быў пісьменнік Віталь Воранаў. Полацкая мастачка і дызайнерка жаночага адзення Таццяна Козік апранула ўдзельніц імпрэзы ў свае строі, зробленыя з беларускага ільну. На імпрэзе прысутнічаў прафесар Радаслаў Акуліч-Казарын, які ў 90-х гадах перакладаў творы Алеся Аркуша для познаньскага часопіса „Час культуры”. Прэзентацыя доўжылася каля двух гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя. Фота Таццяны Козік.

* * *

7 студзеня ў Познані адбудзецца прэзентацыя новага рамана “Мясцовы час” беларускага пісьменніка Алеся Аркуша. Сам аўтар кнігі кажа, што гэтая прэзентацыя – невыпадковая.

– Так сталася, што Познань для мяне – блізкі горад. Тут жыве мой сын з сям’ёю. Некалі я бываў у Познані на розных літаратурных канферэнцыях. Тут напрыканцы 90-х гадоў выходзіў легендарны часопіс «Час культуры», дзе я актыўна друкаваўся. Таму гэтая прэзентацыя майго рамана «Мясцовы час» у Познані – невыпадковая.

Падзеі ў другім рамане пісьменніка адбываюцца на Полаччыне ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Сярод герояў рамана вядомыя дзеячы беларускай культуры – Сяржук Сокалаў-Воюш, Юры Гумянюк, Уладзімір Арлоў, Славамір Адамовіч, Лявон Вольскі, ну і вядома ж удзельнікі «Мясцовага часу» — гурта, які за кароткі час стаў сапраўднай з’явай на беларускай незалежнай рок-сцэне.

Прэзентацыя адбудзецца ў познаньскай кавярні Street Cafe. Пачатак а 19-й гадзіне.

150164_283432795200745_8900003026214866821_n 10411272_283432701867421_5054320797310380836_n 10801980_287793184764706_4915827296659755066_n

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алеся Аркуша