У Пружанах адкрылі надмагільны помнік Васілю Сёмуху



У Пружанах, на магіле перакладчыка Васіля Сёмухі (1936-2019), адкрылі вось такі мемарыяльны помнік. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Алесь Шаціла.

Васіль Сёмуха быў родам з Пружаншчыны. Скончыў германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава. Ажыццявіў на беларускую мову поўны пераклад Бібліі. Перакладаў таксама з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскай і іспанскай моў. Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, а таксама ўзнагароджваўся прэміямі Германіі і Латвіі за перакладную дзейнасць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]