У райцэнтрах навагоднія ялінкі запальвалі пад праліўнымі дажджамі



Амаль ва ўсіх райцэнтрах Гарадзеншчыны па загадзе зверху 8 снежня запалілі  калядныя і навагоднія ялінкі. Але гэты дзень на Гарадзеншчыне надвор’е было плюсавое, таму мерапрыемствы адбываліся ў многіх раённых гарадах пад праліўнымі дажджамі. Пад дажджамі праходзілі парады Дзедаў Марозаў і Снягурак, тэатралізаваныя прадстаўленні і музычныя прывітанні.

Няўжо кіраўніцтва кожнага райцэнтра не магло само вызначыць, калі яму праводзіць святочныя мерапрыемствы? Па старым календары яшчэ працягваецца восень, але па распараджэнні абласных вертыкальшчыкаў трэба было менавіта на гэтым тыдні правесці калядныя і навагоднія мерапрыемствы. Вось і моклі пад дажджом і парасонамі людзі, спяшаючыся хутчэй у свае цёплыя кватэры і хаты. І сапраўдных святаў на парозе Новага года так і не атрымалася.

Беларускае Радыё Рацыя

На фота: Парад Дзедаў Марозаў пад дожджом у Слоніме