У Русінах прайшла сустрэча з баранавіцкімі паэтамі



Баранавіцкія паэты Аляксей Белы, Алесь Бакач, Алесь Корнеў і Вячаслаў Хвайніцкі сустрэліся з аматарамі беларускай паэзіі на сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах. Дарослыя і дзеці з задавальненнем слухалі вершы паэтаў, песні Галіны Ярашэвіч і Таццяны Малашчанкі. Завяршаючым акордам свята стаў дэбютны выступ новастворанага лялечнага тэатра. Кажуць людзі:

– Цудоўнае мерыпрыемства. Па-першае, яно прывязана да Мілавідскай бітвы, якую мы сёння ўзгадалі. Па-другое, мы ўспомнілі Віктара Сырыцу, які быў адным з тых, хто сур’ёзна займаўся беларускай мовай, яе адраджэннем і захаваннем.

– Ёсць такая задумка пачаць пісаць музыку да вершаў, якія спадабаліся.

– Вельмі ўсцешаны, што сёння адбылася прэзентацыя лялечнага тэатра.  Вялікі спадзеў, што гэтыя спектаклі будуць радаваць дзетак у нашых садках.

Завяршылася мерапрыемства калектыўным частаваннем кашай ад Міколы Чарнавуса на свежым паветры. Добраму настрою прысутных на іміпрэзе спрыяла цудоўнае надвор’е.

Беларускае Радыё Рацыя, Русіно