У сеціве апублікавалі тызер фільма MINSK
19 гадоў таму
Гэта першая мастацкая карціна пра падзеі ў Беларусі ў жніўні 2020 года.
У цэнтры фільма — Паша і Юля, маладая шлюбная пара. Уначы яны выходзяць з дому і трапляюць ў гушчу пратэстаў, а звычайная прагулка аказваецца сапраўдным пеклам.
Стужка знятая адным кадрам без мантажных склеек.
Рэжысёрам фільма выступіў расеец Барыс Гуц, а прадзюсарам праекта стаў палітолаг Віталь Шкляр, якога яшчэ да выбараў затрымлівалі па „справе Ціханоўскага”.
