У „Шчытах” вучылі рабіць велікодныя пісанкі



Этнограф Марына Марчук правяла майстар-класы для дзяцей па беларускіх традыцыйных спосабах выканання велікодных пісанак. Майстар-класы прайшлі ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты” ў Шчытах-Дзенцялове.

DSC_9466

„Хацела б, каб дзеці ведалі спосабы і традыцыю выканання пісанак”, – кажа Марына Марчук:

– Яйка – гэта сімвал, сімвал сусвету. Жывое яйка фарбавалі яшчэ не гатаванае, яйка павінна быць жывым і дадаваць сілу новаму жыццю. Нежывая матэрыя і дае жыццё птушкі – гэта вельмі сімвалічна. Сімвалы, якімі аздаблялі яйка, яны таксама мелі касмічны сэнс.

Сёння ў цэнтры „Шчыты” пройдзе чарговы дзень майстар-класаў. На гэты раз традыцыйныя беларускія пісанкі будуць выконваць дарослыя.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара