У Слоніме адкрыўся V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці



У суботу, 24 чэрвеня, у Слоніме адкрыўся V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». Гэта мерапрыемства ўжо стала візітнай карткай Слонімшчыны і сабрала гасцей з усіх абласцей краіны.

Фестываль планаваўся ўрачыста адкрыцца на цэнтральнай плошчы горада. Але праліўны дождж перашкодзіў і планы фестывалю трохі памяняліся. Таму ўся ўрачыстасць і конкурсная праграма перанесліся ў гарадскі цэнтр культуры.

Сёлета ўдзел у фестывалі прынялі 18 творчых сямейных калектываў з розных рэгіёнаў рэспублікі. Для іх была наладжана конкурсная праграма.

Падчас фестывалю сямейнай творчасці была наладжана выстава “Сям’я майстрамі славіцца”, а таксама выставы-гандлі вырабаў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гарадзеншчыны, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці Гарадзенскай вобласці і канцэрт зорак беларускай эстрады.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім