У Слоніме была фабрыка фальшывых манет



У жніўні 1934 года сланімчанка Эстэр Якімоўская нешта аплачвала на мясцовай пошце ў Слоніме. Сярод злотых, якія яна аддала паштоваму работніку, аказалася фальшывая манета наміналам 1 злоты. Выклікалі паліцыю, якая распачала раследаванне. Пасля расследавання стала вядома, што жыхар Альбярціна (цяпер мікрараён Слоніма) на прыватнай фабрыцы вырабляў фальшывыя манеты. Больш падрабязна пра гэту гісторыю чытачы даведаюцца, калі прачытаюць свежы кастрычніцкі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”.

Новы выпуск “Слонімскага краю” парадуе чытачоў цікавымі матэрыяламі. Сярод усіх разнастайных публікацый заслугоўваюць увагу артыкулы “Рэвалюцыйны год” – пра Слонімшчыну на старонках газеты “Гродненскія губернскія ведамасці” за 1905 год, гісторыю пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы з канца XV стагоддзя да 1939 года, пра слонімскі футбол у міжваенны час (1920-1930-я гады), пра рэдкі фотаздымак слонімскага паэта Гальяша Леўчыка (1880-1944), пра настольны тэніс у Слоніме ў 1934 годзе і шмат іншых матэрыялаў.

Свежы нумар і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” можна пачытаць тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя