У Слоніме выставілі дзевяць Львоў Сапегаў



У Слонімскім цэнтры культуры выстаўлены макеты будучых помнікаў Льву Сапегу, якія мастакі Беларусі даслалі на конкурс. Гэта 9 макетаў. У бліжэйшыя дні з усіх будзе абраны адзін, які і ўстановяць у Слоніме 1 верасня 2019 года падчас адкрыцця Свята беларускага пісьменства і друку.

Найбольш слонімцам падабаецца калектыўная праца мастакоў – макет будучага помніка, у якім Леў Сапега трымае Статут Вялікага Княства Літоўскага і булаву. Але які насамрэч будзе абраны праект для помніка – вызначыць камісія. Таму слонімцы спадзяюцца, што ў наступным годзе ўсё ж помнік былому слонімскаму старосце ў горадзе будзе адкрыты.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім