У снежні парадаваў свежы нумар “Верасня”
Свет пабачыў чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”, які рэдагуе пісьменнік Эдуард Акулін.
На гэты раз часопіс парадуе сваіх чытачоў паэзіяй і прозай Уладзіміра Някляева, Паўла Змітрука, Рагнеда Малахоўскага, Міколы Адама, Ганны Навасельцавай, Вольгі Ліхадзіеўскай і творамі іншых паэтаў і празаікаў.
Багаты “Верасень” і на матэрыялы, прысвечаныя памяці паэта Анатоля Сыса. Пра таленавітага пісьменніка пішуць і згадваюць Аляксей Марачкін, Алесь Квяткоўскі, Алесь Бяляцкі, Эдуард Дубянецкі.
Чытачы з цікавасцю прачытаюць дзённікавыя запісы Раісы Крывальцэвіч, пра жанчын у жыцці двойчы рэпрасаванага паэта Тодара Лебяды Сяргея Чыгрына, штатныя нататкі Уладзіміра Сіўчыкава, рэцэнзію Анатоля Трафімчыка і шмат-шмат іншых разнастайных матэрыялаў.
Беларускае Радыё Рацыя