У “Сядзібе Нямцэвічаў” працуе выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану



“Апошні рамантык эпохі”. Выстава пад такой назвай, прысвечаная 275-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана, праходзіць гэтымі днямі ў музеі “Сядзіба Нямцэвічаў”, што ў Скоках Берасцейскага раёну.

Мерапрыемства праводзіцца па выніках пленэру, які адбыўся ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёну 19-20 жніўня.

Адкрыццё выставы адбылося пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці і шэрагу дзяржаўных установаў. Выстава будзе працаваць да 5 кастрычніка.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Скокі.

Фота аўтара