У Цэнтральным Батанічным садзе – экафэст “Пастэрнак”



На выхадныя ў Цэнтральным Батанічным садзе сталіцы адбываецца летні экалагічны фэст пад назвай “Пастэрнак” і дэвізам “За здаровы лад жыцця”.

Свае, як тут кажуць, “экагандлёвыя кропкі” адчынілі больш за сотню пачаткоўцаў-прадпрымальнікаў, што спецыялізуюцца выключна на вырабе экалагічна чыстай прадукцыі – ежы, ачышчанай артэзіянскай вады, мёду, твораў з гліны. Ёсць прадукцыя адмысловых эка-паселішчаў з усёй краіны. Прэзентуюцца, да прыкладу, і экалагічныя ініцыятывы па раздзельным зборы смецця. 

„Пастэрнак” будзе доўжыцца цягам выхадных.

Экафэст праводзіццая трэці год і восьмы раз запар за гэты час. Рэкорд наведвання быў усталяваны ўлетку мінулага года – 10 тысяч асоб.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле.

 

 

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара