У Варшаве адбыліся дзіцячыя спектаклі па казках беларускіх літаратараў



Дзіцячыя спектаклі па казках беларускіх літаратараў Юлі Букштановіч і Сяргея Вітушкі былі пастаўлены ў Беларускім доме ў Варшаве.

Акцеры спектакляў

Выканаўцы роляў – дзеці, якія воляй лёсу эмігравалі з бацькамі пасля 2020 год у Польшчу. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ася Смаляк. Рыхтаваліся спектаклі ў сціслы тэрмін: усяго тры месяцы. Такія тэатральныя пастаноўкі патрэбны для дзяцей найперш у якасці псіхалагічнай дапамогі, кажа Ася Смаляк:

– Дзеці зараз у эміграцыі, і ў іх вялікі ціск, што ўсё гучыць толькі па-польску. І будуць праблемы з маўленнем, праблемы з самаадчуваннем, з самаідэнтыфікацыяй, з эмацыйным станам, калі не даваць беларускую самаідэнтыфікацыю дзецям.

Ася Смаляк, Паўліна Вітушчанка і Людвіка Кардзіс-Вітушкава

На спектакль былі запрошаны жонка і дачка Сяргея Вітушкі з Вільні, Людвіка Кардзіс-Вітушкава і Паўліна Вітушчанка. Яны былі ўсцешаны ўбачаным, кажа Паўліна:

– Вельмі ўражаная таленавітымі дзецьмі, і не меней таленавітай іх рэжысэркай Асяй, якая яшчэ ў Менску мела тэатральную студыю.

Юля Букштановіч

Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным файле:

Для беларускіх дзяцей дзейнічае не толькі беларуская тэатральная студыя. Акрамя гэтага два разы на тыдзень праходзяць заняткі ў Беларускім Моладзевым Хабе «Мова нанова».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]