У Варшаве прэзентавалі новую кнігу Ігара Мельнікава



У польскай сталіцы прэзентавалі кнігу «Мяжа была пад Менскам. 1921-1941». У новай працы гісторык Ігар Мельнікаў распавядае пра жыццё памежнікаў, кантрабанду ды шпіёнскія жарсці.

У кнізе змешчаны ўнікальныя здымкі, якія былі знойдзены гісторыкам у архівах, а таксама былі выкуплены на аўкцыёнах.

– Кантрабанда і вайна выведак. Напрыклад, чытач зможа ўбачыць і даведацца дзе польская выведка мела ў Менску свае схроны для перадачы інфармацыі. Як савецкая выведка дзейнічала ў Польшчы, у Заходняй Беларусі. Гэтыя факты вельмі цікавыя і яны праходзяць пра лёс звычайных людзей.

Прэзентацыя выдання адбылася ў варшаўскім «Доме сустрэчаў з гісторыяй». Паслухаць лекцыю навукоўца прыйшло нямала ўраджэнцаў Беларусі, якія пасля ІІ Сусветнай вайны апынуліся ў межах сучаснае Польшчы.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара