У Варшаве вялікім канцэртам адзначылі 50-годдзе Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве вялікім гучным канцэртам адзначылі 50-годдзе Аляксандра Кулінковіча – харызматычнага артыста, непараўнальнага лідара панк-рок-гурта “Neuro Dubel”.

Хіты калектыву выканалі яркія беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў, Уладзімір Пугач, Алесь Дзянісаў, Алесь-Францішак Мышкевіч, гурт “Зьмяя”.
Падтрымаў імпрэзу і лідар гурта “Разбітае Сэрца Пацана” Дзяніс Тарасенка.
– Гэты канцэрт аб’яднаў абсалютна ўсіх прыхільнікаў творчасці „Нейра Дзюбеля”. У клубе была цудоўная атмасфера еднасці. Гучалі неўміручыя хіты „Нейра Дзюбея”. Усе песні фактычна спяваліся разам з гледачамі. Было вельмі прыемна выйсці на сцэну разам з лепшымі артыстамі, адчуць атмасферу канцэртаў „Нейра Дзюбеля” ў лепшыя часы. Адчуванне, што табе нікуды не спатрэбілася з’язджаць. Нібыта ты зноў у Менску, дзе ўсе знаёмыя і ўсе сябры.
Дарэчы, падчас канцэрту вялася анлайн-трансляцыя, на якой можна было падтрымаць беларускіх і ўкраінскіх музыкаў і ваяроў.
„Радыё “Рацыя” было інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]