Канцэрт „Дзецюкоў” у Вільні прайшоў з вялікім ажыятажам



У Вільні позна ўвечары 22 лістапада, у дзень асноўных урачыстасцяў пры перапахаванні паўстанцаў 1863 года, з вялікім ажыятажам прайшоў канцэрт папулярнага гарадзенскага гурта „Дзецюкі”. Па словах лідара гурта Алеся Дзянісава, гэта быў адзін з сама паспяховых выступаў у яго асабістай і камандавай музычнай дзейнасці. На сцэне апроч музыкаў з’явіўся таксама Дзяніс Жыгавец, які піша многія тэксты для панк-рок гурта, праграма якога тэматычна надзвычай адпавядала віленскай падзеі перапахавання паўстанцаў-касінераў.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя