У Віцебску гарадскія ўлады аддалі на патрэбу мастакоў гістарычны будынак



У Віцебску з’явілася новая выставачная зала – «Арт-прастора на Талстога, 7». Новую мастацкую пляцоўку стварае Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва разам з творчай інтэлігенцыяй горада. На патрэбы мастакоў горад выдзеліў гістарычны будынак, першы паверх якога цалкам аддадзены фатографам – тут у перспектыве павінен з’явіцца музей фатаграфіі. А на другім паверсе ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да паказу індывідуальных мастацкіх праектаў.  Шэраг з іх ужо можна пабачыць – Кірыла Дземчава «Жывапіс», Галіны Васільевай «Constructio», Вольгі Шыманкі «Сад вайны». Неўзабаве завершыцца праца на яшчэ некалькі праектамі. Мастакі, якія працуюць на гэтым «аб’екце», запэўнілі, што праз месяц можна будзе аглядаць усе пакоі і нават замаўляць дзеля гэтага адмысловага экскурсавода.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік