У Зэльве адбудуцца „Зэльвенскія сакавіны-2017”



Традыцыйнае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія сакавіны” адбудзецца 20 красавіка ў Зэльвенскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 

Свята гэта штогод арганізоўвае паэт з Зэльвеншчыны Уладзімір Мазго.

Сёлета на сустрэчу са сваімі землякамі Уладзімір Мазго прывязе  Навума Гальпяровіча, Зіновія Прыгодзіча і Алену Стэльмах. Іх і будуць шчыра вітаць зэльвенцы. А яны ў сваю чаргу распавядуць пра сваю творчасць, прачытаюць уласныя творы.

Да літаратурнага свята раённыя бібліятэкары ўжо падрыхтавалі выставу “Госці сакавін-2017”.

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва