У Жодзіне з’явілася мастацкая галерэя



Днямі ў горадзе аўтамабілебудаўнікоў адбылася знамянальная падзея ў культурніцкім жыцці – у будынку былой прафесійна-тэхнічнай вучэльні адкрылася карцінная галерэя. Яе дзейнасць распачалася выставаю “Жодзінцы”, на якой былі прадстаўлены жывапіс, графіка і творы дэкаратыўна-ужытковага мастацтва мастакоў, жыццёвы і творчы лёс якіх знітаваны з горадам на Плісе: Уладзіміра Гладкевіча, Аляксандра Ксяндзова, Уладзіміра Макарава, Аляксея Maрaчкіна, Уладзіміра Сіўчыкава, Валерыя Славука, Аляксандра Фралянкова, Мікалая Шышлова і іншых.

У немалой ступені адкрыццю галерэі паспрыяў і нядаўні аднайменны праект “Жодзінцы”, у выніку якога ў беларускіх гарадах былі праведзены шэсць выставаў і выдадзены літаратурна-мастацкі альбом дваццаці творцаў.

У галерэі мяркуецца праводзіць тэматычныя, персанальныя, юбілейныя выставы, экспазіцыі па выніках пленэраў, а таксама адкрыць краму-салон і арт-кавярню.

[Not a valid template]

Алеся Сіўчыкава, для Беларускага Радыё Рацыя