У Жодзішках адчыніўся музей побыту беларусаў



У будынку воднага млына ў мястэчку Жодзішкі Смаргонскага раёну афіцыйна адкрыўся новы музей побыту беларусаў, паведамляе газета «Светлы шлях».

Уладальнік старадаўняга воднага млына, паспяховы прадпрымальнік з Менску Францішак Жылка стварыў сапраўднае свята на прэзентацыі новага музея. Па яго словах, краязнаўчы прыватны музей будзе прыцаваць на рэгулярнай аснове і прымаць экскурсантаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, майстэрствам яе жыхароў і вынаходніцтвам беларускіх майстрой і рамеснікаў.

У свяце ўзялі ўдзел сябры Менскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства і творчыя калектывы з Астраўца і Менску.

Газета „Светлы шлях”, фота Алы Страшынскай