Украінцы прэзентавалі кнігу гарадзенскага літаратара
Год таму
У горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці адбылася прэзентацыя кнігі “Чужы” гарадзенскага пісьменніка, кіраўніка Гарадзенскай арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі.
Кніга сёлета выйшла на Украіне ў перакладзе на ўкраінскую мову перакладчыцы Наталлі Куліш. У ёй распавядаецца пра каханне заходнебеларускага юнака да дзяўчыны. Каханне гэта было няўдалым, бо часы тады былі самыя трагічныя ў сучаснай беларускай гісторыі. Пра ўсё гэта распавядаецца ў кнізе Валянціна Дубатоўкі “Чужы”. Цяпер з ёй знаёмяцца ўкраінскія чытачы. Кнігу ў Белай Царкве прэзентавала ўкраінская пісьменніца Марына Варыч.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя