Уладзімір Арлоў прадставіў „Айчыну” ў родным Полацку
Першая прэзентацыя кнігі Паўла Татарнікава і Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» за межамі Менска адбылася ў Полацку. У ёй узяў удзел адзін з аўтараў – Уладзімір Арлоў, для якога Полацак родны горад. Мерапрыемства праходзіла ў рэстарацыі „Раздол”. Яго арганізатарамі выступілі інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт», полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і адукацыйны праект „Жывая мова”. Сустрэча з Уладзімірам Арловым – як раз і з’яўлялася першым паседжаннем „Жывой мовы”. Гэтыя адукацыйныя курсы толькі сёлета ў лютым заснавалі ў Полацку.
На прэзентацыю прыйшло больш ста чалавек, на такую колькасць наведнікаў не разлічвалі арганізатары, бо памяшканне, дзе ладзілася сустрэча, невялікае, большасці палачанам, які прайшлі пабачыць і паслухаць Арлова, прыйшлося рабіць гэта стоя.
Уладзімір Арлоў падрабязна распавёў, як вялася праца над кнігай. Асабліва адзначыў малюнкі Паўла Татарнікава, якімі аздоблена выданне. Падзяліся Арлоў і ўспамінамі пра нядаўнія аўтограф-сесіі, якія прайшлі ў Менску, калі па некалькі гадзінаў запар аўтары падпісвалі кнігі ўсім ахвочым. А іх было сталі, што ствараліся вялікія чэргі. За адну такую аўтограф-сесія аўтары падпісвалі каля 300 кніг.
У другой палове сустрэчы Уладзіміра Арлоў адказваў на пытанні. І завершалася спатканне полацкай аўтограф-сесіяй.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
[manual_related_posts]
