Уладзімір Някляеў: Грузія істотна змянілася, ранейшага „агню” няма



Пісьменнік Уладзімір Някляеў, які быў удзельнікам фестэвалю „Прадмова”, у гутарцы з нашым вядоўцам эфіру Міхасём Андрасюком расказаў пра свае ўражанні ад Грузіі:

«У Тбілісі я не быў яшчэ з савецкіх часоў. Былі сустрэчы з людзьмі, якіх не бачыў, рады быў сустрэцца, вельмі цікава было. Ездзілі ў горы, там былі адкрытыя, шчырыя размовы. Ну яны адчуваюць сябе не вельмі ўтульна. Праз сітуацыю 20 адсоткаў пад акупацыяй, як яны кажуць. І яны кажуць: калі мы пачнем змагацца ўзброена, каб вярнуць Грузію ў яе ранейшыя межы, то ад Грузіі можа нічога не застацца. Грузія істотна змянілася. Адзін грузінскі сябра з жалем сказаў: „З Грузіі за апошні час зышла любоў… Яны традыцыйна гасцінныя, але ранейшага „агню” няма».

Цалком гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]