Уладзмір Дзянісаў: Мы дакладна не ведаем, калі нарадзіўся Манюшка



Кампазітар Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 траўня 1819 года. Так сцвярджаюць энцыклапедычныя даведнікі.

Але гэтая дата хібная, сцвярджае Уладзмір Дзянісаў – галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

– Ну, невялічкую лыжачку дзёгцю, калі можна, да нашага юбілею. На жаль, мы дакладна не ведаем, калі нарадзіўся Станіслаў Манюшка. Сапраўды, ён быў ахрышчаны ў Смілавіцкім рымска-каталіцкім касцёле 5 траўня 1819 года. Але ён мог нарадзіцца за месяц да гэтага, за тыдзень ці за дзень да гэтага. У метрычнай кнізе ёсць толькі зафіксаваны акт хрышчэння. А ў каталікоў было так, што маглі і праз месяц ахрысціць пасля нараджэння. Ну, юбілей ёсць юбілей.

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. Святочныя мерапрыемствы праходзяць у Беларусі, Літве і ў Польшчы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск