Урачыстасці з нагоды 110-годдзя прынясення абраза Маці Божай „Годная ёсць. Мілуючая”



25-26 чэрвеня ў  Глыбокім прайшлі ўрачыстасці з нагоды 110-годдзя прынясення абраза Маці Божай „Годная ёсць. Мілуючая”.

У 1911 годзе гэты абраз быў дастаўлены ў глыбоцкую царкву з Грэцыі. З таго часу паўстала традыцыя 25 і 26 чэрвеня адзначаць гэты дзень.

Пасля вячэрняга набажэнства 25 чэрвеня абраз урачыста хросных ходам быў перанесены з глыбоцкага сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Беразвецкі жаночы манастыр Архістратыга Міхаіла. На наступны дзень, паля літургіі ў манастыры, хросным ходам абраз быў дастаўлены ў сабор, дзе адбылося набажэнства, якое ўзначаліў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя