Усе разам – за “Наша слова”



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл распачалі рэспубліканскую акцыю “Усе разам – за “Наша слова”.

Справа ў тым, што ў Беларусі пачалася падпіска на рэспубліканскія газеты і часопісы на 2020 год. Наступны год будзе юбілейным для газеты Таварыства беларускай мовы “Наша слова” – 30-годдзе з дня выхаду яе першага нумару. Таму слонімцы заклікаюць усіх пісьменнікаў, настаўнікаў, бібліятэкараў, палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі падтрымаць падпіску на “Наша слова” і падпісацца на газету. Кошт падпіскі вельмі танны:

1 месяц – 2,61 руб. 3 месяцы – 7,83 руб. 6 месяцаў – 15,66 руб.

Слонімцы звяртаюцца таксама да ўсіх беларусаў, каб яны не толькі асабіста падпісаліся на беларускамоўнае выданне, але і падпісалі “Наша слова” на бібліятэкі, школы, арганізацыі і прадпрыемствы. Найперш гэта датычыць Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей, дзе падпіска на “Наша слова” невялікая. Не могуць пакуль парадаваць падпіскай і абласныя гарады, а таксама Менск. Таму – “Усе разам – за “Наша слова!”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя