Ушанавалі заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея



У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава, прысвечаная Язэпу Стаброўскаму (1870-1968) – археолагу і краязнаўцу, удзельніку Першай сусветнай вайны, палкоўніку, заснавальніку Слонімскага краязнаўчага музея. 

На выставе экспануюцца матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць знакамітага слонімца, вельмі шмат фотаздымкаў і тых экспанатаў, якія для музея некалі сабраў Стаброўскі.

У гэты самы дзень у вёсцы Орлавічы Слонімскага раёна, дзе на мясцовых могілках знаходзяцца магілы Стаброўскіх, была адкрыта шыльда, на якой пералічаны некалькі памерлых Стаброўскіх. Але чамусьці гэта шыльда з’явілася на польскай мове. 

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара