V фестываль „Памежжа” ў Менску
Фестываль “Памежжа” праводзіцца ў Менску ўжо пяты раз запар, з 2015 году. “Памежжа” разважае пра сустрэчу і ўзаемадзеяньне культур, канфесій, супольнасцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусветны вопыт хрысціян – і ня толькі.
Сярод тэм мінулых фестываляў – рухі ў Царкве, навамучанікі Беларусі, вопыт хрысьціянскіх фестываляў у Еўропе, сучаснае свецкае і царкоўнае мастацтва.
Раней на “Памежжы” былі прадстаўленыя выставы, прысвечаныя мітрапаліту Антону Суражскаму, айцу Луіджы Джусані, паэту Шарлю Пегі, храму Саграда Фамілія архітэктара Гаўдзі ў Барселоне; выстаўляліся мастацкія працы Ліліі Ратнер, Марыны Бялькевіч, Ксеніі Ангелавай; таксама прэзентаваліся кнігі педагога Франка Нембрыні, айца Сяргея Круглова, пераклады кніг мітрапаліта Антона Суражскага на беларускую мову і інш.
Тэма цяперашняга фестывалю – «Жанчыны самотнага пакліканьня». У праграме чакаюцца:
7 чэрвеня, пятніца:
19:00 – 19:30 – прэзентацыя выставы прац мастачкі Зоі Літвінавай (Менск) (з удзелам рэжысёра-аніматара Ірыны Кадзюковай (Менск)) 19:30 – 19:45 – перыхарэсіс паводле вершаў Ларысы Геніюш; 19:45 – 21:20 – лекцыя экскурсавода Валерыі Чарнаморцавай (Менск, Беларусь) пра беларускую паэтку Ларысу Геніюш «З хрыбтом духа»;
8 чэрвеня, субота:
13:00 – 13:10 – адкрыцьцё фестывалю; 13:10 – 14:40 – лекцыя філосафа Жана-Наэля Дзюмона (Ліён, Францыя) пра амерыканскую актывістку Дораці Дэй «Самота і ўцягнутасьць»; 15:00 – 15:30 – музыка Галіны Гарэлавай (Менск) ў выкананньні Марыны Рамейка (фартэпіяна), Дзіяны Гантарэнка (флейта), Алега Яцыны (скрыпка) (Менск); 15:40 – 17:00 – лекцыя гісторыка Натальлі Ліквінцавай (Дом рускага замежжа імя А. Салжаніцына, Масква, Расія) пра жанчын-філосафаў Сімону Вейль, Эдзіт Штайн і маці Марыю (Скабцову) «Думка, вера і жыцьцёвае пакліканьне»; 17:10 – 17:25 – перформанс «Крэсла з твайго пакоя» («Ціхі тэатр», Менск); 17:30 – 18:30 – Круглы стол «Жанчыны самотнага пакліканьня» (з удзелам Тацьцяны Шчытцовай і Вольгі Шпарагі);
9 чэрвеня, нядзеля:
14:00 – 15:30 – прэзентацыя кнігі філосафа Аляксандра Філоненка (Харкаў, Украіна) «Акіян таямніцы: выхаваньне зьдзіўленьня» (нядзеля, 9 чэрвеня); 16.00 – 16.30 – інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Музычнай капэлы НАН Беларусі Сantus Albarutheniae з творамі Станіслава Манюшкі і беларускімі кантамі «Вітай, Марые, Хpыстова Маці»; 16:45 – 18:20 – лекцыя педагога Франка Нембрыні (Бергама, Італія) «Жанчыны Збаўленьня: ад «Боскай камедыі» Дантэ да «Мігеля Маньяры» Оскара Мілаша»; 18:20 – 18:30 – закрыцьцё фестывалю.
Сачыць за анонсамі і падзеямі фестывалю можна на старонках facebook і vk.
Памежжа – гэта не мяжа, што падзяляе розныя несумяшчальныя якасьці, а прастора сустрэчы розных культурных, этнічных, прафесіянальных супольнасьцяў для дыялогу і ўзаемнага спазнаньня, каб дзейнічаць сумесна – у згодзе і творчасьці.
Паводле прэс-рэлізу
