Ва Украіне адзначаць 120-годдзе ўраджэнца Берасцейшчыны



Ва Украіне на дзяржаўным узроўні ў лістападзе адзначаць 120-годдзе ўраджэнца Берасцейшчыны, пісьменніка Дзмітрыя Фалькоўскага. Ён аўтар 4-х зборнікаў паэзіі ды сцэнароў да кінастужак. Некаторыя ягоныя вершы пакладзеныя на музыку і цяпер успрымаюцца, як народныя песні. У апошнія гады жыцця асаблівую ўвагу ў творчасці надаваў роднаму Палессю.

Даследчык, рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін мяркуе, што варта стварыць  серыю выданняў “палеская бібліятэка”, каб знаёміць з дзейнасцю такіх асоб:

– Адкуль могуць ведаць, калі кнігі не выдаюцца, хто пра іх будзе ведаць? Канешне мела б сэнс выдаваць бібліятэчку палескай літаратуры, хто яе будзе выдаваць – гэта ўжо іншае пытанне. Энтузіясты спрабуюць па дробязі нешта рабіць, але гэта павінна быць на дзяржаўным узроўні, тады можна нешта змяніць.  

Дзмітрый Фалькоўскі быў расстраляны ў 1934 годзе па ілжываму абвінавачванню ў падрыхтоўцы тэрарэстычных актаў супраць кіраўніцтва СССР. У 1998 годзе ў вёсцы Вялія Лепясы, што на Берасцейшчыне, у гонар Фалькоўскага ўсталявалі мемарыяльны знак.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]