Ва Украіне адзначылі Дзень нараджэння Боба Марлі



Фестываль, прысвечаны сусветна вядомаму ямайскаму рэгі-музыку, прайшоў у Кіеве. Творцы з Вялікабрытаніі, Украіны і Беларусі зладзілі  падзею, падчас якой не толькі прадставілі аўтарскія трэкі, але і ўзгадалі шэдэўры иузыкі. 

“Боб Марлі быў насамрэч выбітным чалавекам”, – зазначыў суарганізатар імпрэзы, вакаліст і клавішнік гурта “Botanic Project”  Андрэй “Кеша” Багамолаў:

Боб Марлі – гэта маё першае знаёмства з рэгі-музыкай. Вельмі моцны момант быў у жыцці, калі з’явілася рэгі-музыка і з’явіўся Боб Марлі як атаясамленне рэгі ў самым лепшым выглядзе. У яго было вельмі цікавае жыццё. І для мяне як для музыкі цікава было праводзіць паралелі з Сасі Бахам. Мне падаецца, што Марлі  – гэта ўвогуле нейкая рэінкарнацыя. У іх было шмат дзяцей, і шматлікія з іх сталі вядомымі. Лёс увогуле падобны. Думаю, што такія людзі раз у 400 год, напэўна, нараджаюцца.

Дарэчы, сёння, 6 лютага, увечары “Botanic Project”  ладзіць стрым на сваім YouTube-канале, на якім будзе граць выключна кампазіцыі Боба Марлі. Таму тыя, хто не змаглі наведаць учорашнюю імпрэзу, змогуць яе ўбачыць.
У каго ж ёсць жаданне фінансава падтрымаць творчасць калектыва, могуць гэта зрабіць праз сайт Беларускай Рады Культуры.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]