Вайцюшкевіч хуліганіць: На чорныя спісы мы клалі пісю



Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у нечаканай ролі ў гасцявым трэку для праекту Belaroo

міцер Вайцюшкевіч выканаў нумар, які па матывах песні «Я нарадзіўся тут» напісаў удзельнік гурту Belaroots Ангст, паведамляе tuzin.fm. З ім разам і запісаў. Твор увайшоў у альбом «Аднакарэнныя», рэліз якога адбыўся 13 студзеня 2017 году.

Трэк «Тут» атрымаўся філасофскім і хуліганскім: «Тут нібыта сказалі наверсе, што я ў нейкім спісе, але на ўсе спісы стабільна мы клалі пісю…», — запальвае выканаўца, прадстаўлены як МС Зьміцер. Удзельнікі Belaroots кажуць, што для іх было вялікім гонарам папрацаваць разам з выканаўцам знакавай для іх пакалення песьні. Сам Зміцер таксама цешыцца з новага досведу.

У студзені Вайцюшкевіч выпраўляецца ў самы працяглы тур па Паўночнай Амэрыцы ды ўпершыню выступіць у Канадзе. Канцэрты беларускага выканаўцы адбудуцца ў Нью-Ёрку (28 і 30 студзеня), Нью-Джэрсі (29 студзеня), Вашынгтоне (1 і 2 лютага), Таронта (3 і 4 лютага), Атаве (5.02) і Сан-Францыска (10 і 11 лютага). 4 сакавіка гурт Змітра WZ-orkiestra ў поўным складзе дае канцэрт разам з Уладзімірам Някляевым у Вільні. Гледачы з Беларусі маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы, каб патрапіць на гэтае мерапрыемства.

Belaroots збіраецца прэеэнтаваць альбом «Аднакарэнныя» ў Мінску пры ўдзеле Змітра Вайцюшкевіча. Цалкам гэты рэліз можна паслухаць на старонцы рэлізу на Tuzin.fm. ts.