Вакаліст гурта “Самі своі” выступіў перад гарадзенцамі



Амаль дзве гадзіны гарадзенцы,  што прыйшлі ў арт-галерэю “Крыга”, слухалі ўкраінскага музыку Алега Сухарава, вакаліста вядомага ўкрінскага гурта “Самі Своі” .

IMG_7720 1

Гучалі розныя песьні і вершы, а таксама размовы пра тое, што адбываеца зараз ва Украіне. Пра свой выступ музыка распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Песні, вершы, байкі… Тэматыка твораў вельмі разнастайная – гэта і філасофскі кірунак, і лірыка. Я хацеў гарадзенцам паказаць разнастайнасць сваёй творчасці. Я планую выступіць яшчэ ў Вілейцы, Маладзечне, Віцебску, Магілёве. Вяртаючыся ва Украіну, я хачу выступіць у Чарнігаве. Вось такое музычнае падарожжа атрымліваецца цягам двух тыдняў.

Гурт “Самі Своі” існуе ўжо каля 20 год  і з’яўляецца вельмі вядомым на розных акцыях і таксама неаднаразова выступаў на розных канцэртах ва Украіне і Беларусі. Сустрэча сабрала некалькі дзясяткаў прыхільнікаў творчасці гурта, яна была арганізавана ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” праз сацыяльныя сеткі і таму атмасфера на спатканні была нібы ў вузкім сямейным коле.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня