Вакол музею „Бярэсце” працягваецца ўпарадкаванне



Вакол археалагічнага музею „Бярэсце” працягваецца ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Там ужо з’явіліся макеты старажытных маставых, інсталяцыі з рознымі варыянтамі назваў гораду ды іншыя цікавосткі.

Уражаннямі дзеліцца турыстка з Менску, якая апошні раз была ў музеі 25 гадоў таму:

– Знешне нічога, мабыць толькі стала прыгажэй. Што там, я яшчэ не бачыла, спадзяюся, што там таксама будзе на што паглядзець, як і тады. Тады быў верасень і вельмі моцны дождж. Мне ўсё тады не спадабалася, што было звонку, а там зараз паглядзім.

Упарадкаванне тэрыторыі вакол музею „Бярэсце” і абнаўленне самой музейнай экспазіцыі праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя Берасця. Музей зʼяўляецца ўнікальным для Усходняй Еўропы, бо ў ім закансерваваны кавалак кварталу драўлянага гораду ХІІІ стагоддзя.

„Спадзяемся, што змены прыцягнуць турыстаў, бо раней большасць абмяжоўвалася крэпасцю і да нас папросту не дабіраліся”, – зазначаюць супрацоўнікі ўстановы.

Музей „Бярэсце” месціцца на Валынскім умацаванні крэпасці, непадалёк ад мысу, дзе Мухавец упадае ў Заходні Буг.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце