Валянціна Трыгубовіч адзначае свой юбілей



13 студзеня вядомая беларуская грамадская дзяячка і мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч адзначыць свой юбілей.

Нарадзілася Валянціна Трыгубовіч у Бабруйску. У 1970-ым годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1988-га – сябра саюзу Беларусіх мастакоў. Выступае ў беларускім і замежным друку па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва. Аўтарка творчых партрэтаў жывапісцаў Л.Шчамялёва, К. Харашэвіча, А. Марачкіна, В. Маркаўца, кнігі “Узвысіць чалавека”; даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары ЗША і Канады. З 1983 году працавала загадчыцай аддзела часопіса “Мастацтва”. Доўгі час жыла ў Менску, актыўна і вынікова працавала ў беларускім культурніцкім і грамадскім руху. Апошнія гады жыве ў ЗША, займаецца ўпарадкаванем архіву Фунлацыі Крэчаўскага.

vtryhubovicz_z_unukami01

Валянціна Трыгубовіч з унукамі

Беларускае Радыё Рацыя шчыра зычыць юбілярцы моцнага здароўя, духовай трываласці, аптымізму і далейшай плённай працы на карысць Бацькаўшчыны! Многія леты!