Валянціну Дубатоўку ў Кіеве ўручылі прэмію “Воін Святла”



У пятніцу, 26 студзеня, у Кіеве, каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызнеўскаму, уручылі літаратурную прэмію “Воін Святла” беларускаму пісьменніку з Гародні, старшыні Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціну Дубатоўку.

 

Прэмія “Воін Святла” была заснавана ў 2015 годзе супольна Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны і ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Паводле журы, сёлета такую прэмію заслужыў Валянцін Дубатоўка за кнігу прозы “Чужы” (Менск, “Кнігазбор”, 2017).

Пазалетась і летась прэмію “Воін Святла” атрымалі гомельскі пісьменнік Анатоль Бароўскі — за раман “Воляй абраны”, а таксама Міхась Скобла за кнігу “Саркафагі страху”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя