Вальжына Цярэшчанка: Гэта той чалавек, які заражае любоўю да Радзімы



9 жніўня спаўняецца 108 год з моманту нараджэння беларускай паэтэсы, палітычнага дзеяча БНР Ларысы Геніюш. Выканаўца песняў на яе вершы бард Вальжына Цярэшчанка гаворыць, што яе творчасць і жыццё вучаць беларусаў любові да сваёй Радзімы.

– Яна з тых асоб, якія заражаюць людзей вірусам праўды, вірусам вялікай-вялікай любові да таго, што робіць нашую Беларусь незалежнай. Гэта можа быць усё што заўгодна – творчасць, мастацтва. Гэта той чалавек, які заражае гэтым вірусам, нягледзячы на тое, што яе няма тут разам з намі на зямлі з 1983 года. Яна праз свае творы, праз свой жыццёвы лёс мае і будзе мець сваіх паслядоўнікаў.

Ларыса Геніюш нарадзілася ў бацькоўскім маёнтку Жлобаўцы, што на Ваўкавышчыне. Напярэдадні ІІ Сусветнай вайны дэбютавала як паэтэса на старонках эміграцыйных выданняў. Пазней жыла ў Празе, дзе атрымала грамадзянства Чэхаславакіі. Па вайне была выкрадзеная савецкімі спецслужбамі. У 1949 годзе яе асудзілі на 25 гадоў лагераў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя