«Вандроўка па Афрыцы» ў Нацыянальнай бібліятэцы
11 лютага пачынае экспанавацца выстава travel-фотаздымкаў «Вандроўка па Афрыцы».
Азнаёміцца з чароўным кантынентам можно па здымкам Юрыя Бірукова – беларускага фатографа і падарожніка, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў (секцыя Photo Travel Club), народнага фотаклуба «Мінск», Расійскага геаграфічнага таварыства. Куратар выстаўкі Алена Данброва – куратар секцыі Photo Travel Club.
У экспазіцыі прадстаўлены здымкі з мноства афрыканскіх краін – Танзаніі, Намібіі, Мадагаскара, Малаві, Замбіі, Кеніі, Зімбабвэ, Мазамбіка і Эфіопіі, у якіх аўтар пабываў за 2012–2019 гг.
Вас чакаюць велічныя ландшафты, горы і вулканы, велізарныя старажытныя азёры, цудоўныя пляжы і пустыні, джунглі і бязмежныя саваны. Вы ўбачыце вялікую Рыфтавую даліну, дзе знойдзены парэшткі самых старажытных людзей на зямлі, экзатычныя плямёны і народнасці, якія жывуць па законах, што не мяняліся тысячагоддзямі, запаведнікі і нацыянальныя паркі, вядомыя масавай сезоннай міграцыяй мільёнаў жывёл – антылоп гну, зебр, газэляў…
Выстаўка падобна сапраўднай вандроўцы, экзатычнаму падарожжу. Пабываць у ім можна ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх) да 1 красавіка 2020 г.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Уваход складзе кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
