Варожбы на Шчадрэц



Продкі лічылі, што на Каляды знікае мяжа паміж тым і гэтым светам. І на Другі Шчадрэц, у ноч паміж 13 і 14 студзеня моладзь варажыла.

Кажа ўкладальніца Энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія” Ірына Клімковіч:

– Таксама былі такія варожбы на Шчадрэц. Кожная дзяўчына выпякала па аладцы. І зносілі іх у адну хату, там клалі на парог і клікалі сабаку. Чыю першую аладку з’есць сабака, тая першая выйдзе замуж. Чыю скіне ў памыйнае вядро, тая утопіцца. А бывае, возьме чыю аладку, зацягне куды і не з’есць, то такая ўжо дзеўка разыдзецца з хлопцам. 

Само свята Каляды паходзіць яшчэ з дахрысціянскіх часоў, калі нашыя продкі святкавалі сонцазварот. І толькі потым, з прыходам на нашыя землі хрысціянства, яго звязалі з Божым нараджэннем.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Малюнкі Алеся Каршакевіча