Васіль Быкаў па-украінску на Менскім кніжным кірмашы



Творы Васіля Быкава ў перакладзе на ўкраінскую купляюць наведвальнікі XXVII Менскай кніжнай выставы-кірмашу.

Пра сваё бачанне дзяржаўнай выдавецкай палітыкі распавядае дырэктар украінскага адукацыйнага выдавецтва “Знаньня” Уладзімір Карасёў:

– Дзякуючы Быкаву, беларуская літаратура ўвайшла ў абавязковую праграму сённяшняга Міністэрства асветы. Там няма, на жаль, славацкай літаратуры, там няма венгерскай, там няма румынскай, балгарскай літаратуры, чэшскай няма. Гэта нашыя суседзі, і мы іх не маем. А Быкаў, дзякуючы сваёй значнасці, прабіў месца для беларускай літаратуры ва ўкраінскай абавязковай навучальнай праграме.   

Тры творы Васіля Быкава, выдадзеныя асобнымі кнігамі ў перакладзе, прадстаўленыя наведвальнікам на ўкраінскім стэндзе кніжнае выставы-кірмашу. Аповесць “Мёртвым не баліць” выйшла з дапоўненымі фрагментамі, што за савецкім часам зняла з арыгінальнага тэксту камуністычная цэнзура.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск