Васіль Дубейка: Нашы бізнесмены пакуль не сталі мецэнатамі



Дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы ў Баранавіцкім раёне, гісторык і краязнаўца Васіль Дубейка падрыхтаваў да выдання 6 кніг, прысвечаных гісторыі Баранавіччыны. Усяго па гэтай тэматыцы ім напісана 10 кніг, але пакуль ніводная не ўбачыла свет з-за адсутнасці сродкаў.

Ён звяртаўся да ўладаў, бізнесоўцаў ды грамадскасці, але ніхто не прапанаваў матэрыяльнай дапамогі. Кнігі цікавыя і важныя, з эксклюзіўнымі фактамі, якія даследаваў аўтар:

– Нашыя бізнесмены, нашыя камерсанты, яшчэ не выраслі да таго ўзроўню, калі яны здольны быць мецэнатамі, калі яны здольныя ахвяраваць сродкі на культурніцкія праекты, як выданне кніжак па беларускай гісторыі, па беларускаму краязнаўству. Людзі тэлефанавалі, каб высветліць свае карані, даведацца пра гісторыю сваёй малой радзімы, атрымаць дапамогу ў сваіх уласных даследваннях.

Паводле Васіля Дубейкі, ён задаволены тым, што цікавасць да гісторыі малой радзімы ўзрастае. Гэта відаць па экскурсіях, якія яму замаўляюць розныя арганізацыі з удзелам.

Плануе выдаць кнігу па Новай Мышы за ўласныя сродкі. Самы танны варыянт па выпуску адной кнігі накладам 200-300 асобнікаў каштуе 1,5 тысячы даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя