Васіль Дубейка прэзентаваў кнігу „Багрымаў Крашын”



Чарговая кніга краязнаўца Баранавіцкага раёна Васіля Дубейкі, пад назвай “Багрымаў Крашын”, убачыла свет. У выходныя адбылася яе прэзентацыя.

“Багрымаў Крашын” выйшла невялікім накладам каля 100 штук. На прэзентацыі кнігі ў Крашынскім сельскім Доме культуры прысутнічала каля 50 аматараў беларушчыны.

Гэта сябры Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы, знаёмыя і сябры аўтара кнігі, гаворыць намеснік старшыні арганізацыі Мікалай Падгайскі:

– Гэта кніжка „Багрымаў Крашын”, якая прысвечана менавіта гісторыі Крашына, разышлася практычна ўся, трэба рабіць новы заказ. Кніга сама па сабе вельмі цікавая: тут і раздзел пра ўласнікаў, якім належыла гэта тэрыторыя, гэты маёнтак, апісанне маёнтка, апісанне жыцця паселішча, святыні яго, канешне ж і пра Паўлюка Багрыма тут ёсць.

Васіль Дубейка шмат працаваў у архівах. Кніга мае шмат такіх звестак, якія ўпершыню апублікаваны. Падчас прэзентацыі выступіў баранавіцкі паэт, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Аляксей Белы. Ён прачытаў прысутным свой верш пра Крашын, які быў адзначаны прэміяй. Мясцовы мастацкі калектыў парадаваў удзельнікаў прэзентацыі беларускімі спевамі.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя