Вечарына Дануты Бічэль у Лідзе



У Лідскай раённай бібліятэцы адбылася творчая вечарына, прысвечаная вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэатцы Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Дануце Бічэль, якая родам з вёскі Біскупцы Лідскага раёна.

Шчырыя словы пра творчасць гарадзенскай пісьменніцы сказалі кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, рэдактар штогодніка “Новы замак” кандыдат філалагічных навук Янка Трацяк, землякі пісьменніцы.

Літаратурную сустрэчу ўпрыгожылі музыкай і песнямі мясцовы ансамбль “А ну, дзяўчаты” і лідскі бард Сяргей Чарняк, які выканаў песні на словы Дануты Бічэль і Ларысы Геніюш.

Данута Бічэль падзякавала ўсім за шчырыя словы і песні, прачытала некалькі сваіх новых твораў. Дарэчы, сёлета ў канцы снежня Дануце Бічэль спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара