Вечарына “Палескія перазвоны” ў Берасці



Кацэрт-прэзентацыя спеўніка “Палескія перазвоны” адбыўся ў Берасці.

Ягонае аўтарства належыць нараджэнцу вёскі Павіцце, што на беларуска-украінскім памежжы, Арсеню Цецяруку, і таму спеўнік складзены з твораў на традыцыйных для гэтых мясцовацяў гаворках:

Віктар Місіюк – кіраўнік украінскага навукова-педагагічнага саюзу “Берагіня”:

– Мы змаглі выдаць другое выданне спеўніка Арсеня Мікалаевіча Цецярука, і яно для нас каштоўнае тым, што прадстаўляе як традыцыйную песню, так і сучасную аўтарскую песню, але вытрыманую ў народным духу, Ігара Чэрніка, Зоі Ястрэмскай, якую слухач у зале ўспрымае як народную традыцыю, як яе прадаўжэнне.

У музычнай частцы вечарыны прынялі ўдзел: Вольга Шумер і калектывы “Галасы Палесся”, “Гараднічанка”, “Камертон” і “Берасце”. Спявалі песні па-беларуску, украінску, руску і на мясцовых гаворках. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Консульства Украіны ў Берасці.

Поўны рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя