Вечарына памяці Эдуарда Мазька



Сорак чатыры гады ад народзінаў Эдуарда Мазька, тры гады трагічна пакінуўшага гэты свет, адзначалі ў Гародні вечарынай памяці.

IMG_7759 rr

У памяшканні мастацкага аддзелу абласной бібліятэкі пра яго казалі, як пра паэта, культуролага, сацыёлага ды цікавага чалавека. Кажа Анатоль Брусэвіч, сябра Эдуарда Мазька.

– Мы правялі цікавую імпрэзу з нагоды народзінаў паэта Эдзіка Мазько. “9-га жніўня як раз яго дзень народзінаў. Было бы яму 44 гады. На імпрэзе сабраліся лепшыя прадстаўнікі гарадзенскай літаратуры – Данута-Бічэль, Ала Петрушкевіч, прафесар Аляксей Пяткевіч, Ірына Шатыронак.

На вечарыне Эдуарда Мазька яго сябры чыталі яго вершы, гучала музыка ў выкананні яго сябра Уладзімера Захарава.

Прысутныя даведаліся, што яго паэзія, выдадзеная ў пасмяротным зборніку “Займеньнікі”, цяпер даследуецца, як навукоўцамі, так і студэнтамі на прадмет яе сацыяльнага значэння.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота Савелія Малчанава