Вечарына памяці мовазнаўцы Змітра Саўкі – 14 траўня



Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына” запрашае 14 траўня (аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.

Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”, якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”.

“Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.

Дзе: 

                     Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

                                    (г. Менск, вул. М.Багдановіча, 7А)

Калі: 14 траўня

Час: 18.00

Уваход вольны!